Італьянская марка Golden Goose прэзентавала лінейку красовак Distressed Superstar Sneakers. Абутак выглядае так, быццам яго ўжо насілі некалькі гадоў. Пра гэта паведамляе The Mashable.

На красоўках вельмі пацёртыя шнуркі, падэшвы выглядаюць бруднымі, а ў некаторых мадэлях элементы абутку нібы трымаюцца толькі за кошт ліпкай стужкі.

Такога эфекту мадэльеры дамагліся, штучна састарыўшы красоўкі. Яны ўжо з'явіліся продажы, кошты пачынаюцца ад 600 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?