Дылма Русеф пасля сваёй адстаўкі з пасады прэзідэнта Бразіліі выступіла з прамовай перад сваімі прыхільнікамі, фіналам якой была цытата з верша савецкага паэта Уладзіміра Маякоўскага «Ну, что ж!» (1927 год).

Reuters.com

Reuters.com

«Я хачу завяршыць сваю прамову урыўкам з найвыдатнейшага твора рускага паэта Маякоўскага: «Нам не с чего радоваться, но нечего грустить. Бурна вода истории», — заявіла яна.

31 жніўня бразільскі сенат ухваліў імпічмент Русеф. За яе канчатковую адстаўку прагаласаваў 61 сенатар, супраць — 21.

Пасаду кіраўніка дзяржавы заняў былы віцэ-прэзідэнт Мішэль Тэмер. Ён будзе кіраваць Бразіліяй да 1 студзеня 2019 года, калі павінен быў скончыцца прэзідэнцкі тэрмін Русеф.

Пасля абвяшчэння імпічменту Русеф некалькі паўднёваамерыканскіх краін абвясцілі пра тое, што замарожваюць дыпламатычныя стасункі з Бразіліяй, гэта зрабілі Венесуэла, Эквадор і Балівія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?