Раніцай 1 верасня ў Італіі невядомы паведаміў, што самалёт, які вылятае па рэйсе «Мінск — Мілан», замініраваны. Як паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама, у Нацыянальны аэрапорт Мінск выехала сапёрна-піратэхнічная група.

Вылет самалёта па зразумелых прычынах адкладаецца.

«Вядома, што званок паступіў у Мілан з мясцовага нумара. На ламанай англійскай паведамілі, што рэйс замініраваны. Сапёры ўнутраных войскаў едуць правяраць», — распавёў падрабязнасці Tut.by Аляксандр Ластоўскі.

Мяркуючы па дадзеных на сайце аэрапорта, гаворка ідзе пра рэйс B2-881 авіякампаніі «Белавія» з адпраўленнем з беларускай сталіцы ў 11.50. На самалёт паспелі аб'явіць рэгістрацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?