Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Украіны, былы прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі падаў у адстаўку. Ён абгрунтаваў гэта нязгодай з палітыкай прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Саакашвілі заявіў, што рэформы згортваюць, а прэзідэнт падтрымлівае два кланы ў Адэсе.

«Калі шчыра, для мяне апошняй кропляй сталі электронныя дэкларацыі. Калі я бачу гэтыя нахабныя рожы — няма больш слова, — якія і тут, і па ўсёй Украіне заяўляюць нахабна, што ў іх ёсць мільярды толькі ў наяўных і яшчэ яны атрымліваюць сацыяльную дапамогу ад дзяржавы, ад тых пенсіянераў, якія проста дрыготкімі рукамі апошнія капейкі збіраюць, каб не загінуць ад голаду», — сказаў Саакашвілі.

«І калі рэальна ў Адэскай вобласці прэзідэнт асабіста падтрымлівае два кланы — клан бандыцкі, з 90-х, Труханава і ізмаільскі карупцыйны клан Урбанскій. І рэальна усю ўладу ў вобласці аддалі гэтым двум», — заявіў Саакашвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?