Трамп і Ромні, Reuters.com

Трамп і Ромні, Reuters.com

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп схіляецца да таго, каб прапанаваць пасаду дзяржсакратара ўдзельніку прэзідэнцкай гонкі 2012 года, былому губернатару штата Масачусэтс Міту Ромні. Аб гэтым піша газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам абмеркаванняў.

Адтэрміноўка ў рашэнні Трампа наконт дзяржсакратара ЗША звязана з перацягваннем канату паміж прыхільнікамі Ромні і тымі, хто настойвае, каб выбар быў зроблены на карысць былога мэра Нью-Ёрка Рудольфа Джуліяні, піша газета. Яшчэ адна група падштурхоўвае Трампа да працягу пошуку кандыдатаў на пасаду кіраўніка Дзярждэпа.

Суразмоўцы газеты распавялі, што Трамп разглядае Ромні «як класічны выбар на пасаду галоўнага дыпламата краіны, і група дарадцаў у пераходнай камандзе падштурхоўвае яго да таго, каб выбраць кандыдата-рэспубліканца прэзідэнцкай кампаніі 2012 года». Па словах крыніцаў, Трамп схіляецца да таго, каб спыніць свой выбар на Ромні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0