Зламыснікі выкралі некалькі дзясяткаў каналізацыйных люкаў на трасе М5 Мінск-Гомель, паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

У лістападзе Жлобінскім РАУС зафіксаваныя факты крадзяжоў каналізацыйных люкаў і ліўневых рашотак на ўчастку рэспубліканскай трасы М5 Гомель-Мінск паміж Гомелем і Бабруйскам. У агульнай колькасці злачынцы выкралі некалькі дзясяткаў дэталяў сістэмы каналізацыі.

У прэс-службе УУС адзначылі, што небяспекі для руху аўтамабілістаў па трасе няма, паколькі ўсе люкі знаходзяцца на абочыне. Ліквідацыяй наступстваў дарожных крадзяжоў займаюцца камунальныя службы. Супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць злодзеяў і вызначаюць суму шкоды.

Жлобінскі РАУС просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй, паведаміць па тэлефонах 8 (02334) 3-13-66, (8-029) 608-34-02, (8-029) 675-13-91.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?