Заканадаўчы сход Тайланда афіцыйна запрасіў наследнага прынца Маха Ватчыралагкона ўзысці на каралеўскі трон.

AFP

AFP

Паводле афіцыйнай працэдуры, спачатку кабінет міністраў накіраваў прапанову для зацвярджэння ў парламент краіны, затым дэпутаты заканадаўчага сходу ўхвалілі гэтае рашэнне, паведамляе Бі-бі-сі.

Як паведаміў пасля заканчэння пасяджэння віцэ-прэм'ер і міністр абароны генерал Правіт Вангсуван, у бліжэйшыя дні новы манарх правядзе аўдыенцыю з прэм'ер-міністрам.

Сам Маха Ватчыралангкон, якога пасля ўзыходжання на пасад будуць афіцыйна называць Рама Х, не прысутнічаў на пасяджэнні. Па дадзеных СМІ, ён знаходзіцца па-за межамі Тайланда.

У кастрычніку ва ўзросце 88 гадоў памёр кароль Пхуміпон Адульядэт, які кіраваў краінай 70 гадоў.

64-гадовы прынц Маха Вачыралангкорн пасля пахавання папрасіў суграмадзян не трывожыцца аб перадачы пасаду ў спадчыну, але заявіў, што жадае адкласці сваю каранацыю прынамсі на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?