Ля канцавых станцый новых ліній Мінскага метрапалітэна плануецца будаваць паркоўкі-перахопы, паведаміў 14 снежня на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Аляксандр Канаш.

«Пры развіцці сеткі метрапалітэна на канцавых пунктах плануецца абсталяваць парковачныя месцы, каб аўтамабілісты маглі далей для перамяшчэння па горадзе карыстацца грамадскім транспартам», — зазначыў Канаш. Паводле яго слоў, напрыклад, у Маскве каля канцавых станцый метрапалітэна і ствараюцца такія пляцоўкі. «На жаль, у нас такіх пляцовак пакуль няма», — сказаў Канаш.

Але, паводле яго слоў, у бліжэйшых да станцый пунктах летась паркоўкі з`явіліся на кожным кірунку ўезду ў сталіцу, у прыватнасці на вуліцы Напалеона Орды, «але да яе трэба ехаць два прыпынкі ад метро, і гэта пэўныя нязручнасці». Таксама ёсць паркоўкі-перахопы ля станцый метро «Аўтазаводская» (на вуліцы Радыяльнай) і «Маскоўская» (на праспекце Незалежнасці), але яны «пакуль не запатрабаваныя».

«Сутачнае цана паркоўкі — гэта цана праезду на метро ці аўтобусе. Але ёсць яшчэ месцы ў горадзе, дзе можна спакойна паставіць машыну і цэлы дзень прастаяць без аплаты, таму паркоўкі-перахопы не карыстаюцца попытам. Але з павелічэннем колькасці платных парковачных месцаў у Мінску да 10 тысяч сітуацыя павінна змяніцца і паркоўкі для перахопу будуць выкарыстоўвацца», — прагназуе Канаш.

Пры гэтым, лічыць ён, стымуляваць попыт на паркоўкі-перахопы праз павышэнне цэн на платныя паркоўкі не варта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?