Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Фота tsobor.cerkov.ru.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Фота tsobor.cerkov.ru.

«Калі мы кажам, і патрыярх кажа, пра «русский мир», то тут няма ніякай палітыкі, — заявіў Павел. — Калі мы кажам пра «русский мир», то гаворка ідзе пра тых, хто жыў у тыя далёкія часы, гэта русы, якія выйшлі з дняпроўскай купелі, у якіх адна вера, адна царква, адна культура, адзін алфавіт, адна мова. Ведаеце, у нас столькі супольнага, адзінага. У нас адзін Хрыстос, а мы раптам пачынаем падзяляцца».

Мітрапаліт параўнаў ідэю нацыянальнай царквы са спакусай Евы д’яблам: «Вы паглядзіце, што адбываецца сёння. Пад добразычлівым выглядам… Звярніце ўвагу, той жа самы метад, тая ж самая карціна: спакуса д’яблам Евы і тое, што адбываецца сёння, у наш час, — параўноўвае Павел. — Ева паслухала падман, хлусню ворага роду чалавечага і ўкусіла гэты забаронены плод. Адбываецца тое самае, кажуць: вы паглядзіце, як здорава, каб была царква нацыянальная, свая. Слухайце, а што, нам нельга маліцца? […] А сёньня, знайшоўшы зручную прычыну, — свабода, незалежнасць — спрабуюць навязаць новую ідэю, якая не аб’ядноўвае людзей, а раз'ядноўвае».

Адначасова мітрапаліт Павел узгадаў пра затрыманне супрацоўнікаў расійскага імперскага партала Regnum, якія, як ён кажа, «сеялі нянавісць і разлад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0