У нямецкім порце Брэмерхафен ідзе разгрузка сотняў танкаў, самаходных гаўбіц і іншых ваенных машын, якія прыбылі ў Германію морам з ЗША.

ЕРА

Як піша ВВС, гэта самая буйная адпраўка амерыканскай бранятанкавай брыгады ў Еўропу з часоў заканчэння халоднай вайны.

У бліжэйшыя дні ваенная тэхніка будзе транспартаваная чыгункай з Германіі да месцаў дыслакацыі ў Польшчы і краінах Балтыі.

Паводле дадзеных Deutsche Welle, для гэтага бундэсверу спатрэбіцца звыш за 900 вагонаў і платформаў.

У Германію таксама прыбудуць 3500 амерыканскіх вайскоўцаў 4-й пяхотнай дывізіі з ваеннай базы Форт Карсан у штаце Каларада.

Акрамя таго, ЗША, Брытанія, Германія і Канада накіруюць сёлета ў Эстонію, Латвію, Літву і Польшчу чатыры батальёны — па адным у кожную з краін — агульнай колькасцю 4000 чалавек.

Размяшчэнне сіл НАТА ва Усходняй Еўропе — частка праграмы Паўночнаатлантычнага альянсу, накіраванай на стрымліванне магчымай агрэсіі з боку Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?