Партал Realt.by склаў штомесячную справаздачу аб мінскіх цэнах на прададзеныя кватэры.

Паводле дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, сярэдняя цана квадратнага метра знізілася на 2,2% і склала $1132/м2.

Гэта першае зніжэнне гэтага індыкатара за апошнія 8 месяцаў. Практычна ўвесь рост, які назіраўся ў восеньскія месяцы, нівеліраваўся снежаньскай карэкцыяй.

У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+ медыяна абсалютных цэн):

1-пакаёвыя кватэры: 1203 $ / м2 (-1,3% за месяц) — $43 000;

2-пакаёвыя кватэры: 1104 $ / м2 (-1,3%) — $53 650;

3-пакаёвыя кватэры: 1065 $ / м2 (-2,7%) — $73 160;

4-пакаёвыя кватэры: 1077 $ / м2 (-1,2%) — $105 600.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0