Мальтыйскі ордэн пацвердзіў адстаўку князя і вялікага магістра Мэцью Фестынга, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на афіцыйных прадстаўнікоў найстарэйшага рыцарскага рэлігійнага ордэна.

Reuters

Па іх словах, у бліжэйшы час вялікі магістр афіцыйна прадставіць сваю адстаўку. Часова выконваць абавязкі магістра будзе вялікі камандор. Пазней Рада ордэна збярэцца, каб абраць новага вялікага магістра. Характэрна, што звычайна ён абіраецца на пажыццёвы тэрмін, а яго адстаўка з'яўляецца досыць неардынарнай падзеяй.

Адзначаецца, што Мэцью Фестынг прыняў такое рашэнне пасля сустрэчы з папам Францішкам, які папрасіў яго пакінуць пасаду. Падставай для патрабавання Францішка аб адстаўцы кіраўніка ордэна паслужыў скандал, які разгуляўся ў снежні мінулага года вакол вялікага канцлера Альбрэхта Фрэйхера.

Мальтыйскі ордэн падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 105 дзяржавамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0