«Агалцелая Бацькаўшчына», — так расійскі партал Lenta.ru назваў артыкул, прысвечаны прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, што адбылася 3 лютага.

Lenta.ru можна лічыць рупарам Крамля, які праводзіць «правільную лінію» ў замежнапалітычных пытаннях.

«У Расеі за хабар можна ўсё», — цытуе Лента.ру Аляксандра Лукашэнку. Выданне называе ягоныя выказванні «разгромнай крытыкай» «найбліжэйшага саюзніка сваёй краіны». «Дасталася расійскім чыноўнікам, палітычным лідарам, мытнікам, вайскоўцам, Рассельгаснагляду, ФСБ, «Газпрому», пералічвае аўтар артыкула Ігар Кармазін.

Выступ Лукашэнкі быў вытрыманы ў стылі «эмацыйнага стэндапу», піша Кармазін. Ён дае слова беларускаму журналісту Арцёму Шрайбману. На думку Шрайбмана, інтэграцыйныя праекты захаваюцца, бо беларуская гаспадарка «разлічаная на бесперабойныя расійскія датацыі, а значыць — магчымыя маштабныя ўнутрыэканамічнай наступствы для Беларусі» ў выпадку разрыву адносін.

У той жа час намеснік дырэктара расійскага Інстытута краін СНД Уладзімір Жарыхін адзначае: у выніку падзення расійскай эканомікі «скарачаюцца ўнутрырасійскія выдаткі, і нашаму самаму блізкаму саюзніку неабходна зменшыць апетыты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?