Камандуючы міжнароднай кааліцыяй супраць «Ісламскай дзяржавы», што ўзначальвае ЗША, генерал Стывен Таўнсенд заявіў, што за бліжэйшыя паўгода іракскі Масул і сірыйская Рака будуць вызваленыя ад тэрарыстаў, перадае Associated Press.

«У бліжэйшыя шэсць месяцаў, я думаю, мы ўбачым завяршэнне [кампаніяў ў Масуле і Ракі]», — сказаў ён.

Аперацыя па ўзяцці заходняй паловы Масула пачнецца цягам бліжэйшых дзён, падкрэсліў генерал. Усходняя палова, як адзначае AP, была абвешчана «цалкам вызваленай» ад тэрарыстаў у мінулым месяцы. Пасля гэтага баі за горад былі на час спыненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0