У рэанімацыю Рэчыцкай ЦРБ 4 лютага быў дастаўлены аднагадовы хлопчык з дыягназам «атручэнне шклоачышчальнікам», паведамляе газета «Дняпровец».

Як распавёў намеснік начальніка Рэчыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Канстанцін Сакір, устаноўлена, што маці працірала на кухні вокны, ён жа схапіў адкрытую бутэльку са шклоачышчальнікам і перакуліў на сябе, частка патрапіла на грудзі, твар і рот.

— Сям'я нармальная, усяго ў іх трое дзяцей, на ўліку не знаходзяцца, — адзначыў таксама Канстанцін Сакір. — З прычыны стабільнага стану, дзіця накіравана ў Гомельскую абласную бальніцу, дзе цалкам абследавана. На шчасце, сур'ёзных парушэнняў не выяўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0