Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў, магчымы слабыя туман і шэрань. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца усходні, паўночна-ўсходні 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 10—17, пры праясненнях — 18—23 градусы марозу. Днём — 5—11 градусаў ніжэй за нуль.

У наступныя двое сутак, 11-12 лютага, краіна трапіць пад уплыў скандынаўскага антыцыклону сфармаванага ў умерана прахалоднай і сырой паветранай масе. Будзе паслабленне маразоў.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём ва ўсходніх раёнах краіны магчымы невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7..- 12°С, пры праясненнях да -15°С; максімальная днём складзе -3..- 8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?