На трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі ў Мінскім раёне ўвечары 16 лютага абмяжуюць рух аўтатранспарту. Пра гэта AUTO.TUT.BY паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.
Рух будзе абмежаваны на 345-м кіламетры трасы ў напрамку Брэста на гадзіну — з 19.00 да 20.00. На гэтым участку дарогі, дзе раней адбылося ДТЗ, запланавана правядзенне следчага эксперыменту.
Каб не ствараць заторы Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе кіроўцам планаваць час і маршрут паездак з улікам гэтай інфармацыі.
0
0
0
0
0
0