Беларускі вытворца камп'ютарных гульняў Wargaming атрымае каля 500 млн расійскіх рублёў (каля $9 млн) ад пецярбургскага аддзялення расійскага дзяржаўнага правайдара інтэрнэт- і тэлефоннай сувязі Растэлекам, піша выданне «Деловой Петербург».

Конкурс на аказанне паслуг па забяспячэнні абанентаў паслугай «Хатні інтэрнэт» дадатковых магчымасцяў гульні World of Tanks, World of Warships, World of Warplanes быў размешчаны на сайце zakupki.gov.ru ў канцы студзеня.

Па сутнасці з тэкста дадатку да дамовы выцякае, што абаненты атрымаюць танк 8 узроўню Т44-100 (Р) для World of Tanks з экіпажам і слотам, а таксама адзін дзень прэміум-акаўнта ў World of Tanks, World of Warships, World of Warplanes.

Т44-100 (Р) на сайце wargaming.net апісваецца як савецкі доследны сярэдні танк са 100-мм гарматай.

Растэлекам купляе «танчыкі» для сваіх кліентаў у фармаце пакупкі ў адзінага пастаўшчыка, што па факце азначае конкурс без конкурсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?