У Фергане (Узбекістан) на заводзе па вытворчасці азотных угнаенняў адбыўся выбух, ёсць ахвяры, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на МНС.
Выбух адбыўся днём 23 лютага ў ААТ «Ферганаазот» пры правядзенні рамонтна-мантажных работ у аміячным цэху. Колькасць ахвяр не паведамляецца.
Створаная ўрадавая камісія па высвятленні прычын і абставін здарэння, а таксама аказанні ўсёй неабходнай дапамогі сем'ям пацярпелых.
0
0
0
0
0
0