Антон Шыпулін, Мартэн Фуркад і Юльян Эберхард. Фота IBU

Антон Шыпулін, Мартэн Фуркад і Юльян Эберхард. Фота IBU

Лідар біятлоннага сезона француз Мартэн Фуркад выйграў мужчынскую гонку пераследу на 7-м этапе Кубка свету ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане. Ён пераадолеў 12,5 км за 31 мін. 24,2 сек., без промахаў на чатырох агнявых рубяжах.

Другое месца заняў расіянін Антон Шыпулін, які пры ідэальнай стральбе адстаў ад Фуркада на 34,5 сек., трэцім да фінішу прыйшоў аўстрыйскі біятланіст Юльян Эберхард (36,7 сек.; 3 промахі).

З тройкі беларускіх біятланістаў лепшы вынік у Сяргея Бачарнікава, які фінішаваў 18-м (+2 мін. 05, сек.; 0).

Заўтра, 5 сакавіка, у Пхенчхане пройдуць дзве эстафетныя гонкі: у жанчын 4х6 км і мужчын 4х7,5 км. Жаночая эстафета пачнецца ў 10.30, мужчынская — у 13.45 па мінскім часе, нагадвае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0