У Facebook Messenger з'явілася функцыя самазнішчэння пастоў, якія знікаюць праз суткі. Такая інфармацыя з'явілася ў афіцыйным блогу кампаніі, паведамляюць інфармагенцтвы. 

Дадзеная функцыя атрымала назву Messenger Day. Карыстальнік можа рабіць фатаграфіі або здымаць відэаролікі і дадаваць да выявы розныя налепкі, эмадзі, эфекты. Пасля публікацыі на працягу 24 гадзін карыстальнікі змогуць праглядаць фота ці відэа.

Функцыя ўжо стала даступнай для ўсіх карыстальнікаў iOS і Android.

Facebook стаў не першай сацыяльнай сеткай, якая пазычыла ідэю ў Snapchat. Знікаючыя публікацыі ўжо з'явіліся ва «Укантакце» і ў Instagram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0