Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі, паведамляе яго прэс-служба.

«Дзеючы Асноўны Закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы. Захаванне норм, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння дастойных умоў жыцця грамадзянам», — гаворыцца ў віншаванні.

«Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная работа, з'яднанасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да працвітання», — адзначыў А. Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0