president.gov.by

president.gov.by

«Як бы ні было непапулярна: дэкрэт № 3 я не адмяняў і нават не прыпыняў. Гэта няправільна кажуць. Дэкрэт №3 сёння працуе. Адзінае, што я запатрабаваў, калі ўлада вінаватая была (панакіроўвалі гэтыя «лісты шчасця» каму трэба і каму не трэба), — прыпыніць выплату на гэты год. Але за гэты час мы выверым усе спісы. Апошні тэрмін — 1 кастрычніка», - заявіў Лукашэнка ў Магілёве.

Ён падкрэсліў, што лічыць ненармальнай сітуацыю, калі мільёны людзей працуюць, а 300—350 тыс. швэндаюцца незразумела дзе. «350 тыс., якія павінны працаваць і не працуюць. І не нясуць ніякай нагрузкі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Вы павінны ведаць, што я ад гэтага не адступлю. Мы павінны навесці ў краіне парадак. Надышоў час, калі трэба наводзіць парадак і з занятасцю людзей».

Сярод станоўчых вынікаў прымянення дэкрэта Аляксандр Лукашэнка згадаў тое, што людзі пачалі больш даражыць працоўнымі месцамі, узрасла колькасць зваротаў у службы занятасці. «Гэты дэкрэт — лакмусавая паперка ў сацыяльнай сферы. Ён высвяціў вельмі многія негатыўныя пытанні. Мы ад яго адмаўляцца не будзем, але прывядзём усё ў парадак, каб людзі не крыўдзіліся», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0