Лідзкі актывіст Валеры Мінец неаднойчы браў удзел у менскіх акцыях, у тым ліку і ў «Маршы недармаедаў».

Пра затрыманьне Мінец паведаміў Свабодзе праз тэлефон. Ён пасьпеў сказаць, што ехаў у машыне і яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.

— Мне сказалі, што я мушу праехаць зь імі ў РАУС, і болей нічога не патлумачылі. Я думаю, што на мяне хочуць скласьці пратакол за ўдзел у менскім «Маршы недармаедаў», а затым асудзіць, каб я ня трапіў 25 сакавіка на Дзень Волі ў Менск.

Сёньня ж у Лідзкі РАУС выклікалі актывіста зь Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Яму сказалі, што на яго таксама маюць скласьці пратакол за ўдзел у менскім «Маршы недармаедаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?