«Увечары 21 сакавіка 2017 года, пасля цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, на вуліцы Кастрычніцкай людзі ў цывільным схапілі і адвезлі ў невядомым кірунку Алеся Яўдаху, індывідуальнага прадпрымальніка, які распаўсюджвае беларускамоўныя кнігі», — гаворыцца ў заяве на сайце беларускага ПЭН-цэнтра. 

«У той жа вечар быў затрыманы супрацоўнік выдавецтва «Кнігазбор» Міраслаў Лазоўскі. Беларускі ПЭН-цэнтр абураны характарам гэтых затрыманняў і адсутнасцю вычарпальнай інфармацыі пра месцазнаходжанне і прычыны затрымання Алеся Яўдахі і Міраслава Лазоўскага.

Мы патрабуем ад праваахоўных органаў даць прававую ацэнку гэтым падзеям і спадзяемся, што нашы калегі будуць вызваленыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0