Раніцай 26 сакавіка ў раёне Брэста адбылася жорсткая аварыя — «Опель» перакуліўся шэсць разоў.
Як выявілася, 44-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню. Прычына банальная — у яго крыві было 2,49 праміле алкаголю. П'янай была і спадарожніца, у яе выявілі 2,02 праміле.
Аднак абодва ўдзельнікі ДТЗ былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, таму і не атрымалі траўмаў, хоць аўтамабіль моцна пашкоджаны.
0
0
0
0
0
0