Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Літвы Лінас Лінкявічус не выключае, што краіны Захаду могуць увесьці супраць Беларусі новыя санкцыі, калі ў краіне зноў з'явяцца палітычныя зняволеныя.

Так ён пракаментаваў у эфіры LRT Radijas задушэнне пратэстаў у Мінску, якія прайшлі ў мінулую суботу. Паводле Лінаса Лінкявічуса, такія дзеянні ўладаў Беларусі не пойдуць ім на карысць:

«Гэта насамрэч адаб’ецца не толькі на ўнутранай палітыцы, дзе такім чынам сітуацыя не будзе стабілізаваная, але гэта адаб’ецца і на далейшых дачыненнях з ЕС. І, адпаведна, на ўсіх іншых дамоўленасцях, якія вынікаюць з гэтага і якія насамрэч былі б выгадныя Беларусі як краіне.

Так што тут выбар уладаў Беларусі, а наш абавязак — прынцыпова і адэкватна рэагаваць на сітуацыю. На жаль, гэтая рэакцыя будзе рэзкай і далей. Калі там зноў зьявяцца палітычныя зьняволеныя, то, без усялякіх сумневаў, зноў будзе вяртанне да пытання санкцыяў», — заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?