Суўладальніца брэнда жаночага адзення Krasa Ганна Кулакова праз некалькі хвілін пасля сканчэння Дня Волі апублікавала ў сваім фэйсбуку паўтара дзясятка фотаздымкаў з затрыманнем і збіццём дэманстрантаў. На фотаздымках бачная жорсткасць, з якой міліцыя абыходзіцца са сталымі людзьмі, жанчынамі.

Фота з фэйсбука Ганны Кулаковай.

Фота з фэйсбука Ганны Кулаковай.

Кулакова суправадзіла гэта невялікім подпісам па-руску: «Minsk 2017/03/25. Больш за тысячу збітых і затрыманых. Сябры з Украіны, Грузіі, Расіі, вельмі патрэбна ваша падтрымка па распаўсюдзе інфармацыі».

У выніку пост атрымаў нечуваны розгалас, больш за 21 тысячу рэпостаў, замежнікі масава дзяліліся гэтым допісам.

«У мяне 99% допісаў толькі для сяброў. Гэты пост зрабіла не пад замок, каб убачылі і падпісчыкі, але дзякуючы найперш украінскім сябрам яго пачалі шэрыць. За гэтыя двое сутак акрамя рэпостаў атрымоўваю паведамленні з усяго свету са словамі падтрымкі. Тысяча запытаў на сяброўства, у тым ліку ад вядомых журналістаў, дэпутатаў рады, блогераў і палітыкаў», — падзялілася ўражаннямі Ганна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?