Кіраўнік Удмуртыі Аляксандр Салаўёў затрыманы ў Іжэўску і дастаўлены ў Маскву. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамляе «Інтэрфакс». Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

У сувязі з чым і якімі ведамствамі затрыманы Салаўёў, не ўдакладняецца.

Па дадзеных крыніц удмурдскага выдання «День.Org», Салаўёў быў дастаўлены ў Маскву ранішнім рэйсам з Іжэўска. Відавочцы паведамілі інтэрнэт-газеце, што кіраўніка Удмуртыі суправаджалі чацвёра супрацоўнікаў праваахоўных органаў, у тым ліку двое ў цывільным, на Салаўёва былі надзетыя кайданкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?