Раніцай 4 красавіка ў гаражы прыватнага дома ў Стоўбцах адбыўся выбух. У выніку здарэння гаспадар гаража атрымаў розныя траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі. Пра гэта TUT.BY паведаміў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

Фота МНС

Фота МНС

Паведамленне аб выбуху ў гаражы ў Стоўбцах на вуліцы Прытыцкага паступіла ў МНС 4 красавіка ў 08.02. Ратавальнікі пабачылі разбураны ў выніку выбуху гараж прыватнага дома.

У гаражы пад будаўнічымі канструкцыямі знаходзіўся чалавек. Ратавальнікі выцягнулі з-пад абломкаў мужа ўладальніцы дома. Мужчына з папярэднім дыягназам «тэрмічныя апёкі 1-2 ступені (10%)» і траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.

У выніку выбуху абрынуліся 2 сцяны і дах гаража. Прычыны выбуху высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?