Міраслаў Лазоўскі — беларускі патрыёт, адзін з лідараў былога «Белага легіёна», які быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачваецца ў «падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў».

У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаўся ліст Лазоўскага да Ніны Шыдлоўскай.

«Магу сабе ўявіць, што па СМІ за гістэрыка, — піша Лазоўскі. — Ведаю, што ты ва ўсё гэта не верыш. Спадзяюся, агульныя знаёмыя таксама. Цётка мяне хвалюе, заўсёды верыла ў «цілявізар». 

«Калі ўпэўнены, што не робіш шкоды, то й не думаў, пад якім соусам могуць гэта выкруціць. Трэба было сабе якое пенсіянерскае хобі прыдумаць:)» — дадае ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?