Пракуратура Швецыі ў ноч на 8 красавіка арыштавала мужчыну, які быў затрыманы ўвечары пасля тэракту ў Стакгольме, па падазрэнні ў тэрарызме шляхам забойства.

У паведамленні падкрэсліваецца, што па заканчэнні трох сутак пракуратура павінна будзе вырашыць, ці павінен ён застацца пад арыштам.

Інфармацыі пра асобу падазронага ўлады не далі. Раней выданне Aftonbladet пісала са спасылкай на крыніцы, што затрыманы быў 39-гадовы грамадзянін Узбекістана.

Паводле інфармацыі шведскага тэлеканала SVT, у адным з прыгарадаў Стакгольма быў затрыманы яшчэ адзін чалавек, як мяркуецца, звязаны з першым падазраваным. Пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Днём 7 красавіка невядомы чалавек на грузавіку збіў некалькі чалавек на пешаходнай вуліцы ў цэнтры Стакгольма і ўрэзаўся ва ўнівермаг. Паводле апошніх звестак, загінулі чатыры чалавекі, 15 пацярпелі. Улады Швецыі назвалі тое, што здарылася, тэрактам.

Паліцыя распаўсюдзіла фатаграфію мужчыны, якога расшуквае ў сувязі з тэрактам. Увечары стала вядома, што ў стакгольмскім прыгарадзе Мерстэ затрыманы чалавек, падобны на мужчыну са здымка. Паводле непацверджаных звестак, гэта 39-гадовы грамадзянін Узбекістана, які нібыта сімпатызаваў ісламістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?