У канцы красавіка ў мінскую міліцыю паступіла некалькі заяваў. Людзі скардзіліся, што іх падмануў мужчына, які прадстаўляўся святаром.

Праваахоўнікі высветлілі, што махляр прадстаўляўся «айцом Аляксандрам», прапаноўваў асвяціць кватэры, пры гэтым даставаў запіскі і прапаноўваў іх запоўніць. Тлумачыў, што яны будуць перададзеныя манахам з Грэцыі, якія якраз прыехалі ў Мінск. Таксама мужчына прапаноўваў набыць ладанку, збіраў «ахвяраванні для анкахворых дзяцей».

23 мая міліцыянты затрымалі 44-гадовага мінчука. Раней ён быў судзімы, на момант затрымання нідзе не працаваў. Святаром ён не з’яўляецца.

Цяпер па справе праводзіцца праверка. Мужчына можа быць датычны да аналагічных злачынстваў як у сталіцы, так і іншых гарадах. Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб фактах махлярства «святара», звярнуцца ў Першамайскае РУУС Мінска асабіста альбо па тэлефонах 102, 8-017-239-66-18, 8-017-280-02-02. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?