Фото Гродненской региональной таможни

Фота Гродзенскай рэгіянальнай мытні

Фура DAF везла з Бельгіі эклеры, марцыпаны і круасаны. У пункце пропуску «Беняконі» на літоўска-беларускай мяжы вадзіцель прад'явіў да мытнага афармлення дакументы на замарожаныя мучныя вырабы агульнай колькасцю больш за 70 тыс. штук. Але пры праверцы ў грузавым адсеку іх апынулася значна больш — суб'ект гаспадарання не ўказаў у дакументах 50 тыс. штук кандытарскіх вырабаў.

Парушэнне гродзенскія мытнікі выявілі падчас мытнага надгляду, на які аўтамабіль быў накіраваны пасля аналізу зробленай сканаграмы.

Незаконна перавозімыя прысмакі канфіскаваныя. Па факце Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0