Reuters.com

Reuters.com

Улады ЗША зацвердзілі дадатак да анкеты для суіскальнікаў уязных віз, у якім, у ліку іншых, ёсць пытанне пра акаўнты ў сацсетках, паведамляе Reuters.

Дадатак зацверджаны адміністрацыйна-бюджэтным упраўленнем адміністрацыі прэзідэнта ЗША 23 мая. Тэрмін яго дзеяння - да 30 лістапада 2017 года.

Акрамя акаўнтаў у сацсетках, якія выкарыстоўваліся за апошнія пяць гадоў, у дадатку (узор на сайце амбасады ЗША ў Турцыі), суіскальніка візы могуць спытаць нумары ўсіх раней выдадзеных замежных пашпартоў, а таксама іх падрабязную біяграфію за 15 гадоў, у тым ліку дадзеныя аб працаўладкаванні і паездках у розныя краіны свету.

Рашэнне аб запаўненні дадатку прымае супрацоўнік консульскага аддзела пасольства на сваё меркаванне. Дадатковыя пытанні могуць быць зададзены ў тым выпадку, калі такая інфармацыя «патрэбна для пацверджання асобы або для правядзення пільнай праверкі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі», растлумачыў Дзярждэпартамэнт.

Суіскальнік візы не абавязаны адказваць на ўсе пытанні ў дадатку да анкеты, аднак, як указваецца ў дакуменце, адмова ад прадастаўлення інфармацыі можа запаволіць працэс разгляду візавай заявы або адмове ў візе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?