Лось, які зайшоў у адзін з двароў на ўскраіне Магілёва і памёр там, быў шалёным. Дактары шукаюць усіх, хто кантактаваў з хворай жывёлай, каб прызначыць прышчэпкі.

Аднагадовы лось зайшоў на вуліцу 30 гадоў Перамогі вечарам 19 мая. Адкуль ён прыйшоў, дакладна невядома. Хутчэй за ўсё, зайшоў з ляснога масіва, выказалі здагадку дзяржінспектары аховы жывёльнага і расліннага свету.

Спачатку лось хадзіў пад вокнамі шматпавярховіка — мясцовыя жыхары зрабілі фота, а затым паваліўся пад дрэвам, ляжаў і хрыпеў. Яго акружылі дарослыя і дзеці. На адным са здымкаў відаць, што са шкуры жывёлы тырчала іголка — пазней высветлілася, што жывёлу абяcшкодзілі спецыялісты.

Лось памёр. Яго транспартавалі ў заасад. Першасныя лабараторныя аналізы паказалі, што на шаленства жывёла не хварэе, таму тушу вырашылі разабраць і пусціць на корм ваўкам. Аднак 24 мая спецыялісты абласной ветэрынарнай лабараторыі высветлілі, што лось ўсё ж быў хворы на шаленства.

- Таму з 25 па 29 мая праводзілася эпідрасследаванне. Спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі абышлі амаль 500 кватэр, апыталі 357 мясцовых жыхароў. Сярод іх тых, хто меў кантакт з шалёнай жывёлай, не выяўлена. А свойскія жывёлы — 18 сабак, 21 котка, па словах іх гаспадароў, ад шаленства прышчэплены, - распавяла TUT.BY намеснік галоўнага лекара паліклінікі № 9 Наталля Чарнушэвіч. - З шалёнай жывёлам, аднак, кантактавалі людзі — дзеці, дарослыя, - гэта бачна па фатаграфіях у сацсетках і каментарах пад імі.

Мяса шалёнага лася ўтылізавалі - на корм драпежнікам заасада яно не пайшло.

Для правядзення вакцынацыі дарослым можна звяртацца кругласутачна ў гарадскі траўмапункт, дзецям да 18 гадоў — у траўмапункт абласной дзіцячай бальніцы. Усю інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: (8 0222) 23-74-77 і 23-75-33 або ў сваёй тэрытарыяльнай паліклініцы.

Дзесяць спецыялістаў, якія займаліся транспарціроўкай тушы лася і яе утылізацыяй, ужо праходзяць курс прафілактычных прышчэпак ад шаленства. Прышчэпку робяць у вобласць пляча ў дзень звароту і на 3-і, 7-ы, 14-ы, 30-ы, 90-ы дзень пасля кантакту з шалёнай жывёлам - усяго шэсць ін'екцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0