Як паведаміла ў сваім Facebook прэс-сакратар Галоўнага ўпраўлення нацыянальнай паліцыі ў Кіеве Аксана Блішчык, на тэрыторыі амерыканскага пасольства ў Кіеве адбыўся выбух. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. МУС кваліфікавала тое, што здарылася, як тэракт.

У паліцыі ўдакладнілі, што інцыдэнт адбыўся каля 0:05 па мясцовым часе. Паводле папярэдняй інфармацыі, невядомая выбухная прылада была кінута на тэрыторыю дыпмісіі.

Кіеўская паліцыя ў цяперашні час займаецца вышукам асоб, што маюць дачыненне да здзяйснення правапарушэння.

Афіцыйных каментароў з боку амбасады ЗША пакуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?