Супрацоўнікі УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска аператыўна затрымалі 30-гадовага мужчыну, які падазраецца ў здзяйсненні двух згвалтаванняў, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

23-гадовая жыхарка Віцебска прыехала ў Мінск для здачы сесіі ва ўніверсітэце. Па шляху на здымную кватэру па вуліцы Прытыцкага пасля паўночы яна зайшла ў гандлёвы цэнтр. Зрабіўшы пакупкі, дзяўчына накіравалася ў бок дома. Аказалася, што ў гэты час за ёй ужо сачыў зламыснік. Зайшоўшы за дзяўчынай у пад'езд, мужчына стаў патрабаваць у яе грошы. Атрымаўшы адмову, ён схапіў яе за вопратку і зацягнуў у ліфт, дзе стаў прымушаць да кантакту. Калі дзверы ліфта адчыніліся, зламыснік павёў дзяўчыну ў пралёт лесвічнай пляцоўкі паміж паверхамі. Там ён ударыў яе ў жывот, а затым зняў вопратку, згвалціў студэнтку і ўцёк. Апрытомнеўшы, дзяўчына паведаміла пра здарэнне ў міліцыю, а таксама апісала прыкметы нападніка.

Ужо раніцай пры падтрымцы байцоў СПБТ «Алмаз» МУС РБ падазраваны быў затрыманы па месцы жыхарства і дастаўлены ў райупраўленне для далейшага разбору.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 166 («Згвалтаванне») КК РБ. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 13 гадоў. Супрацоўнікі міліцыі таксама выявілі дачыненне мужчыны да здзяйснення яшчэ аднаго згвалтавання ў лютым бягучага года. Раней пацярпелая ў праваахоўныя органы не паведамляла, бо баялася прымянення фізічнай сілы з боку зламысніка. Праводзяцца далейшыя разбіральніцтвы.

Вядома, што затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за разбой, спробу згвалтавання і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?