Былы дырэктар ФБР Джэймс Комі абвінаваціў прэзідэнта Дональда Трампа ў дзеяннях, скіраваных на зрыў расследавання пра сувязі каманды Трампа з Расіяй.

Гэтыя заявы ён зрабіў на слуханнях у Сенаце ЗША.

Цікава, што падчас слуханняў Пуціна называлі «расійскім дыктатарам».

Комі некалькі разоў паўтарыў, што ёсць дэталі, якія ён не можа абмяркоўваць на публічным пасяджэнні, ясна даўшы зразумець, што мае інфармацыю, якую можа раскрыць толькі на закрытым пасяджэнні.

Амерыканскія каментатары абмяркоўваюць, ці можа гэты скандал прывесці да імпічменту Трампа, і сыходзяцца на думцы, што пакуль абвінавачванняў для адхілення ад улады недастаткова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?