Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі Тэрэза Мэй паспяхова прайшла выбары і гарантавала сабе месца ў парламенце краіны. Пра гэта паведамляе Sky News.

Тэрэза Мэй прайшла ў парламент ад выбарчай акругі Медэнхед, якую яна прадстаўляе з 1997 года, заваяваўшы больш за 37 тыс. галасоў выбаршчыкаў. Яна звярнулася з прамовай да сваіх выбаршчыкаў, паабяцаўшы ім «перыяд стабільнасці», паведамляе The Guardian.

Паводле апошніх звестак экзіт-полаў, перамогу на парламенцкіх выбарах у Вялікабрытаніі атрымлівае партыя кансерватараў, якую ўзначальвае Тэрэза Мэй. У той жа час яна саступае абсалютную большасць, атрымліваючы менш за палову месцаў у заканадаўчым органе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0