Reuters.com

Reuters.com

Парламент Японіі ўхваліў законапраект аб працэдуры адрачэння імператара Акіхіта. Як паведамляе Japan Times, гэта дазволіць манарху стаць першым за 200 гадоў імператарам, які склаў свае паўнамоцтвы.

Пытанне аб добраахвотным адрачэнні 83-гадовага Акіхіта ўзнікла ў сувязі з яго ўзростам. Сам імператар выказаў жаданне зрачыся трону яшчэ летам мінулага года ў эфіры нацыянальнага тэлебачання, патлумачыўшы гэта сваім узростам і станам здароўя. У 2012 годзе Акіхіта ўжо перанёс пяцігадзінную аперацыю на сэрцы.

У адпаведнасці з законамі Японіі, імператар можа пакінуць трон толькі са сваёй смерцю. Аднак для Акіхіта ўлады вырашылі змяніць гэтую норму. З восені 2016 года ўлады краіны займаліся падрыхтоўкай спецыяльнага законапраекта, які дазволіў бы імператару перадаць «хрызантэмавы трон» спадкаемцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?