Паводле «Выборчай», гэтую інфармацыю пачулі амбасадары краінаў Цэнтральнай Еўропы на сустрэчы ў офісе прэзідэнта Анджэя Дуды. Чатыры дыпламатычныя крыніцы пацьвердзілі гэта газеце.

У Уроцлаве 6 і 7 ліпеня пройдзе форум «Краінаў трох мораў» — гэта 12 краінаў, сябраў ЕЗ, якія месцяцца ў трохкутніку Адрыятычнага, Балтыйскага і Чорнага мораў. Польская дыпламатыя ўжо некалькі месяцаў рабіла высілкі, каб запрасіць на гэты форум прэзыдэнта ЗША.

Інфармаваныя крыніцы пацьвердзілі «Выборчай», што Дональд Трамп, які будзе прысутнічаць 7 ліпеня на саміце G-20 у Гамбургу, мог бы па дарозе завітаць у Уроцлаў.

Паводле крыніцаў «Выборчай», такім чынам Белы Дом мог бы развеяць уражанне, што новы прэзыдэнт ЗША нібыта не зацікаўлены ў бяспецы рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?