Сёння на «Барысаў-Арэне» пройдзе адборачны матч да чэмпіянату свету па футболе паміж зборнымі Беларусі і Балгарыі. Пачатак у 21:45.

Пасля 5 матчаў у беларусаў няма перамог: дзве нічыі і тры паразы, у тым ліку ў лістападзе мінулага года ў гасцях ад Балгарыі (0:1).

Францыя — 13, Швецыя — 10, Балгарыя — 9, Нідэрланды — 7, Беларусь — 2, Люксембург — 1.

Сёння таксама гуляюць Нідэрланды — Люксембург, Швецыя — Францыя

***

На ЧС па футболе, што пройдзе летам наступнага года ў Расіі, выходзяць пераможцы груп, а каманды, што зоймуць 2-я месцы, правядуць стыкавыя матчы.

31 жніўня Беларусь згуляе ў гасцях з Люксембургам (з якім умудрылася згуляюць унічыю год таму на Барысаў-Арэне), а 3 верасня прыме дома Швецыю (у гасцях беларусы разгромна прайгралі 0:4).

У кастрычніку — паядынкі з Нідэрландамі дома і Францыяй у гасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?