Reuters.com

Reuters.com

Цікавы выпадак адбыўся 8 чэрвеня на турніры «Ралан Гарос» (Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе). У адным з паўфіналаў гулялі латвійка Алена Астапенка і швейцарка Цімеа Бачынскі.

Алене ўчора споўнілася 20 гадоў, а Бачынскі — 28.

Алена Астапенка перамагла Бачынскі з лікам 7:6, 3:6, 6:3 і ў фінале сустрэнецца з Сімонай Халеп (Румынія).

«Я сапраўды шчаслівая, дзякуй за падтрымку, гэта ідэальны дзень нараджэння», — адразу пасля гульні сказала гледачам Алена.

У паўфіналах мужчынскага турніру згуляюць сёння Эндзі Мюрэй (Брытанія) — Стас Ваўрынка (Швейцарыя), Рафаэль Надаль (Іспанія) — Дамінік Цім (Аўстрыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?