Reuters.com

Reuters.com

Сканчаецца падлік галасоў на датэрміновых выбарах у Брытаніі, таму дадзеныя розняцца. Ніжняя палата (Палата абшчын) — 650 месцаў — абіраецца паводле мажарытарнай сістэмы ў адзін тур. Для таго, каб забяспечыць сабе абсалютную большасць, партыя павінна атрымаць 326 месцаў.

Пасля апрацоўкі ўсіх звестак са 650 участкаў, кансерватары атрымалі 315 месцаў, лейбарысты — 261, Шатландская нацыянальная партыя — 35, ліберальныя дэмакраты — 12, юніяністы Паўночнай Ірландыі — 10, зялёныя — 1, іншыя — 12.

У любым выпадку Тэрэза Мэй зрабіла вельмі рызыкоўны палітычны ход і прайграла, піша Бі-бі-сі.

Ёй было неабавязкова абвяшчаць гэтыя датэрміновыя выбары, але яна абвясціла, каб атрымаць мандат на вядзенне перамоў па «брэксіту» і прастору для манеўру. Усяго некалькі тыдняў таму пазіцыі Мэй здаваліся моцнымі, але слабая кампанія і праціўнікі ў асобе Лейбарысцкай партыі, цалкам магчыма, разбурылі надзеі торы, падкрэслівае Бі-бі-сі.

Аналітыкі банка City мяркуюць, што Мэй падасць у адстаўку.

На фоне вынікаў брытанскі фунт пачаў таннець адносна даляра.

Таксама выбары паказалі, што грамадства, як і на рэфэрэндуме, можа перакуліць усе надзеі.

Як мяркуецца, урад сфарміруюць кансерватары ў кааліцыі з юніяністамі Паўночнай Ірландыі.

«Падвешаны парламент» Брытаніі: што будзе калі ніхто не выйграе?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0