Шатландская Епіскапальная царква дазволіла заключаць аднаполыя шлюбы.

Сінод у Эдынбургу прагаласаваў за папраўку да кананічнага правіла, па якім шлюб вызначаўся як саюз мужчыны і жанчыны. За папраўку выступілі шэсць з сямі дыяцэзій.

Сінод таксама дазволіў святарам адмовіцца ад правядзення гэтага сакраменту, калі яны лічаць, што вянчанне гомасэксуальных пар пярэчыць іх перакананням. 

Нагадаем, у 2013 годзе на тэрыторыі Англіі і Уэльса прыняты закон, які легалізуе аднаполыя шлюбы. У 2014 годзе аналагічны дакумент прыняты парламентам Шатландыі. Паўночная Ірландыя пакуль устрымліваецца ад легалізацыі такіх саюзаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?