Бабруйская крэпасьць разбураецца

Вандалы расьцягваюць аўтэнтычную цэглу з помніка архітэктуры і гісторыі — Бабруйскай крэпасьці, якая стаіць без нагляду.

2 чэрвеня мінакі заўважылі, як да аднаго з бастыёнаў крэпасьці пад’ехаў мікрааўтобус і нейкія людзі сталі складваць у яго крапасныя цагліны. На наступны дзень гісторыя паўтарылася — той самы мікрааўтобус заўважыла турыстычная група зь Менску.

Аўтобус рабаўнікоў (фота ад валянтэраў)

«Калі да нашых турыстаў дайшло, што гэтыя людзі сярод белага дня выносяць цэглу з гістарычнага помніка, яны проста аслупянелі ад шоку», — расказвае экскурсаводка групы Лідзія Пляшкевіч.

Турысты чулі грукат, нібыта марадэры разьбівалі ўнутраную сьценку. Сфатаграфавалі зламысьнікаў і выклікалі міліцыю. Яна прыехала хутка, вандалаў затрымалі. А тыя заявілі, што яны валянтэры і проста прыбіраюць сьмецьце.

Сапраўдныя валянтэры, якія прыбіраюць крэпасьць, запэўніваюць, што толькі наводзяць парадак, але нічога не вывозяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?