Праваабаронец Алесь Бяляцкі звяртаўся да Генеральнага пракурора Беларусі з просьбаю ініцыяваць праверку аб магчымым выкарыстанні катаванняў у дачыненні да асоб, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС. Іх абвінавачваюць па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання.

Сыходзячы са шматлікіх публікацый у СМІ, праваабаронца выказваў занепакоенасць, што «супрацоўнікамі міліцыі, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў да затрыманых маглі быць незаконна выкарыстаныя спецыяльныя сродкі і фізічная сіла. Так, адзін з затрыманых па справе Міраслаў Лазоўскі, як вынікае з сюжэту, паказаным па нацыянальным тэлебачанні, падчас затрымання быў збіты, на твары былі сляды крыві і пабояў. Між тым законнасць і неабходнасць прымянення да яго фізычнай сілы супрацоўнікамі міліцыі павінны строга адпавядаць патрабаванням дзеючага заканадаўства, не мець характар здзекаў і катаванняў».

Генпракуратура, не абцяжарваючы сябе праверкамі, на зварот праваабаронцы наконт інфармацыі пра магчымыя катаванні адказала наступнае:

«..Выкладзеная ў заяве інфармацыя носіць меркаваны характар, не ўтрымлівае канкрэтных звестак аб прыкметах супрацьпраўнай дзейнасці з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, не падцвярджаецца зваротамі ўказаных у заяве асоб ці іх адвакатаў, а таму… падстаў для пракурорскай праверкі няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?