У Баранавіцкім раёне затрыманы двое мужчын, якія кралі музычныя інструменты і апаратуру, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка.

Падрабязнасці сталі вядомыя ў ходзе расследавання раней заведзенай крымінальнай справы па ч.2 арт.205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса.

26-гадовы вясковец і 30-гадовы жыхар Баранавічаў выбілі вакно ў доме пенсіянеркі з вёскі Малая Сваротва і выкралі адтуль гармонік і акардэон.

Таксама праваахоўнікам стала вядома, што крымінальны дуэт пабываў «у гасцях» яшчэ адной жыхаркі гэтай вёскі. З хаты мужчыны вынеслі акустычныя калонкі, а таксама прыхапілі з сабой нажоўку і крэсла. «Музычныя» злодзеі затрыманыя і знаходзяцца пад вартай. Выкрадзеныя рэчы адабраныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0