Гэта ўжо пяты, юбілейны, сезон «Джазавых вечароў» на адкрытым паветры, якія з 2013 года праходзяць у сталіцы ў фармаце штотыднёвых канцэртаў. Класічны джаз, этна, джаз-фанк, рытм-энд-блюз — гэта толькі маленькая частка музычных стыляў, якія змогуць пачуць жыхары і госці горада.

10 чэрвеня праграму адкрые салігорская піяністка-вундэркінд Сафія Курловіч. Дзяўчынцы ўсяго 7 гадоў, але яна грае, як сапраўдны віртуоз.

Хэдлайнер сёлетніх вечароў — амерыканец Скот Хендэрсан. Акрамя яго, у першы дзень фестывалю на плошчы Свабоды выступяць спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг (ЗША/Нідэрланды), этна-джазавы дуэт Agata, VIP-jazz Андрэя Славінскага.

17 і 24 чэрвеня мінчан чакаюць сустрэчы з бас-гітарыстам Крысціянам Галвезам (Чылі), амерыканцам Клівам Джонсам, канцэртным аркестрам Барыса Мягкова, «Трыо Канстанціна Гарачага», Minsk Voices, Premier Orchestra ды іншымі

Уваход на ўсе вакальныя і інструментальныя выступы вольны. Пачатак у 20.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0